08.05.2024

БДАМЛМ падчас ушанавання памяці і ўскладання кветак да мемарыяльнага комплексу і помніка Невядомаму салдату

8 мая 2024 г. напярэдадні Дня Вялікай Перамогі прадстаўнікі працоўнага калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводсту Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплексу і помніка Невядомаму салдату.

Вайсковыя могілкі горада Мінска з'яўляюцца адным з самых найстарэйшых некропаляў у межах горада, дзе свой апошні спакой здабылі шмат выдатных людзей Беларусі. Тут пахаваныя камандзіры, салдаты і медсёстры, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашага народа, за мірнае неба і спакойнае жыццё наступных пакаленняў. Тут здаецца, што сама зямля смуткуе па загінуўшым.

Мы схіляем галовы перад кожным загінуўшым за нашу краіну Воінам-вызваліцелям незалежна ад яго нацыянальнасці і веравызнання.

Вечная памяць!