Выстава заклікана адзначыць важнасць ролі сям'і ў жыцці людзей. Памяшканне з экспазіцыяй на час адкрыцця паслужыла пляцоўкай для абмену вопытам і ідэямі па згуртаванні калектыву БДАМЛМ і іх сем'яў.
На выставе можна ўбачыць фатаграфіі, на якіх адлюстраваны архівісты з іх блізкімі. Розныя эпохі, сем'і, але адно аб'ядноўвае іх – любоў і падтрымка адзін аднаго.
“Сваё гняздзечка” стала выдатным спосабам адзначыць Дзень сям'і і нагадаць пра важнасць захавання і ўмацавання сямейных сувязяў.
Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, нагадваюць пра тое, што сям'я – гэта аснова грамадства, і пра тое, што кожная сям'я мае сваю ўнікальную гісторыю, вартую ўвагі і павагі.