Гэты праект уключае ў сябе маштабную экспазіцыю работ выяўленчага мастацтва, арт-аб'ектаў, фота-, аўдыё- і відэаматэрыялаў, скульптурных аб'ектаў, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
З прывітальным словам выступілі дырэктар НЦСМ С.Я.Крыштаповіч, дырэктара БДАМЛМ і БГАКФФД А.А. Макаранка і А.М. Ганчар, прадстаўнік СБЯГАА А.В. Нялюбаў.
У сваім выступленні А.А. Макаранка падкрэсліла значнасць работы па ўшанаванні загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванні памяці аб ахвярах вайны, што праводзіцца дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Беларусі і Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў. Масавую гераічнасць у барацьбе з ворагам праявілі не толькі воіны Чырвонай арміі, але і мірныя жыхары, якія апынуліся на акупаванай тэрыторыі, людзі, якія ўступілі ў склад партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый.
Захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне заўсёды з'яўлялася важным напрамкам дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі з прычыны прызнання яе кансалідуючым фактарам і магутным сродкам патрыятычнага выхавання.
Мы не забываем несмяротны подзвіг нашых герояў і іх найвялікшую ахвяру дзеля будучыні.