08.05.2024

БДАМЛМ на адкрыцці выставы Вадзіма Аркадзьевіча Качана “От плёнки к цифре. Ретроспектива”

7 траўня 2024 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё персанальнай выставы “От плёнки к цифре. Ретроспектива”  свайго фондаўтваральніка – фотамастака Вадзіма Аркадзьевіча Качана (удзельніка праекта “Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR”, выставы ў Маскоўскім “Манежы”, прысвечанай 150-годдзю фотаздымка, аўтара дакументальных серый: “Портрет с портретом”, “Праздник города”, “Свет и тени”, “Фототандем” і фотаальбомаў “Лица”, “Люди Египта”, “Минск. Город и люди” і “Фотографии прошлых лет”, сябра Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, Беларускага саюза дызайнераў, Саюза фотамастакоў Расіі) у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе былі прадстаўлены каля 300 прац з побытавымі сцэнамі, патрэтамі суайчыннікаў і інш., зробленымі майстрам ў 1980-я гады.