08.05.2024

БДАМЛМ у прамым эфіры праграмы "Культуры" Беларускага радыё

8 траўня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка сумесна з рэдактарам часопіса “Роднае слова” НМ. Шапран прынялі ўдзел у прамым эфіры праграмы "Культура" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Праграма запісвалася напярэдадні святкавання 79-й гадавіны Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і была прысвечана беларускім літаратарам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Вядучы праграмы — намеснік дырэктара канала "Культура" Беларускага радыё, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, паэт і публіцыст Н.Я. Гальпяровіч асаблівую ўвагу ўдзяліў важнасці захавання і папулярызацыі літаратурнай спадчыны Беларусі, прысвечанай падзеям вайны.

Дырэктар архіва-музея А.А. Макаранка расказала пра дакументы вядомых дзеячаў літаратуры Беларусі – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ, важнасці правядзення архівам-музеем з архіўнымі ўстановамі і арганізацыямі культуры і мастацтва сумесных мерапрыемстваў (адкрыццё выстаў, вечароў памяці і круглых сталоў), прысвечаных гэтай праблематыцы.

Галоўны рэдактар Н.М. Шапран падзялілася асноўнымі ідэямі і публікацыйнымі праектамі па папулярызацыі жыцця і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў-франтавікоў.

Інтэрвью А.А.Макаранка «Гарачым словам і радком: пра ўдзел беларускіх пісьменнікаў у набліжэнні Вялікай Пабеды» па спасылцы
https://youtu.be/cOHOBsGv7Ko?si=NehqyyPOesxqXEiQ