- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
13 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся інфармацыйны сход, на якім з дакладам выступіў начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання Следчага камітэта па горадзе Мінску Мікула Пётр Валер'евіч.
13 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музее літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Кожная роля – галоўная” да 120-годзя народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты.
13 мая 2025 года чытальная зала Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва будзе зачынена для наведвальнікаў у сувязі з правядзеннем прэзентацыі выставы “Кожная роля - галоўная”, прысвечанай 120-годдзю Стэфаніі Станюты – вядомай актрысы, народнай артысткі Беларусі, народнай артысткі СССР.
8 мая 2025 г. Дзмітрый Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) прыняў удзел у семінары “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”, які адбыўся на платформе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
8 мая 2025 года ў рамках святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося адкрыццё літаратурна-дакументальная выставы “Я справай абраў сабе слова...”, прысвечанай жыццю і творчасці Навума Зіноўевіча Кісліка – удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, беларускага паэта-франтавіка, празаіка, перакладчыка, журналіста, члена Саюза пісьменнікаў БССР, якому 26 верасня 2025 г. спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння.
7 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) на чале з дырэктарам А.А.Макаранка прынялі ўдзел у працы дыялогавай пляцоўкі “Памяць народа”, прысвечанай 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пляцоўка была падрыхтавана Мінскай гарадской арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых прадпрыемстваў у вялікай зале кінатэатра “Піянер”.
7 мая 2025 года, у рамках акцыі “Народнае ўскладанне”, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводсту Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплекса і помніка Невядомаму салдату.
7 траўня 2025 года, у рамках акцыі “Народнае ўскладанне”, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўсклалі кветкі ў мемарыяльнага знака на месцы пакарання смерцю мінскіх падпольшчыкаў у Аляксандраўскім скверы.
6 мая 2025 года маладыя работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва І.А.Лабовіч і Л.А.Рымарава прынялі ўдзел у віктарыне “Славе – не меркнуць. Традыцыям – жыць!”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Арганізатарамі віктарыны выступілі Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь, кіраўніцтва сярэдняй школы № 27. Віктарына ўключыла ў сябе пытанні аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
6 мая 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі прэм'ерны паказ дакументальнай дылогіі «Спаленыя вёскі», «Лагеры смерці» рэжысёра Аляксандра Анісімава. Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшло ў кінатэатры «Беларусь».
25 мая 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшлі ХХІІІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 100-годдзю з часу заснавання літаратурнага аб’яднання «Маладняк». У канферэнцыі ўзялі ўдзел работнікі БДАМЛМ, Дзяржаўнага архіва Магілёўскай вобласці, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна, Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Труса, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, літаратуразнаўцы, гісторыкі, краязнаўцы.