23 красавіка 2025 года прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемстве кінатэатра «Піянер», Савета ветэранаў і маладзёжнага савета Маскоўскай раённай г.Мінска арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі “Эстафета пакаленняў”, прысвечаным 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

У межах мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 23 красавіка 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (далей – БДУКМ) арганізавалі прагляд дакументальнага фільма “Гісторыя Вялікай Перамогі”, створанага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністерства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

22 красавіка 2025 года ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей –БДАМЛМ) з ДУА “Сярэдняя школа №44 імя Якуба Коласа” адбылася літаратурная сустрэча для навучэнцаў старэйшых класаў, прысвечаная сучаснай беларускай літаратуры.

 

Панядзелак, 21 Красавік 2025 17:29

Акцыя “Юны архівіст” ў БДАМЛМ

21 сакавіка 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) гасцінна расчыніў свае дзверы для будучых гісторыкаў. У рамках акцыі “Юны архівіст” архіў-музей наведалі вучні дзявятых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Мінска” – удзельнікі гуртка “Сябры-архівісты”.

 

18 красавіка 2025 года старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марына Аляксееўна Філімонцава прайшла навучанне на курсах для старшынь першасных прафсаюзных арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў г.Мінска па праграме “Дзейнасць прафсаюзных арганізацый у сучасных умовах”.

 

18 красавіка 2025 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны адбылася прэзентацыя зборніка “Беларускі архіў старажытных грамат”, складзенага І.І. Грыгаровічам болей за 200 гадоў таму. Арганізатарам мерапрыемства выступілі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і кафедра філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Гомельскага ўніверсітэта.

 

17 красавіка 2025 года ў рамках мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) М.А.Філімонцава і кіраўнік першаснай арганізацыі БРСМ БДАМЛМ І.А.Лабовіч наведалі лекцыю “Салдацкі трохкутнік”. Мерапрыемства было арганізавана Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

Чацвер, 17 Красавік 2025 17:21

Акцыя “Архівы-школе” ў БДАМЛМ

17 красавіка 2025 года, у межах акцыі “Архівы школе”, у чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) была праведзена экскурсія для навучэнцаў пятых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 44 імя Якуба Коласа г. Мінска” па выставе “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

 

14 красавіка 2025 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі дакументы Яўгена Пятровіча Гладкова – народнага артыста Беларусі, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, музыканта-цымбаліста, вучня Іосіфа Іосіфавіча Жыновіча. Новы архіўны фонд ўключае ў сябе навуковыя працы музыканта, творчыя і біяграфічныя дакументы, дзённікі, перапіску, фатаграфіі і інш Гэтыя матэрыялы адлюстроўваюць творчы шлях Е.П.Гладкова, яго ўклад у развіццё цымбальнага мастацтва.

 

16 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі фотавыставу “Дзікая прырода Беларусі” ў ГЦ “Прызма”. На выствае прадстаўлена 40 прац удзельнікаў конкурса “Дзікая прырода Беларусі - 2024”. Цікавасць БДАМЛМ да фотавыставы не выпадковая. Фотамастацтва – важная частка сучаснай культуры нашай краіны. Падтрыманне кантактаў з фотамастакамі ў будучыні павінна садзейнічаць папаўненню архіўных фондаў найбольш цікавымі працамі.

 

Старонка 5 з 196