Асноўная ўвага была нададзена пытанням інфармацыйнай бяспекі і мерам па прадухіленні тэрарыстычнай дзейнасці. У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны актуальныя выклікі, якія стаяць перад грамадствам ва ўмовах імклівага развіцця тэхналогій і павелічэння аб'ёмаў інфармацыі. Пётр Валер'евіч адзначыў важнасць стварэння бяспечнага інфармацыйнага асяроддзя і актыўнага ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі, праваахоўнымі структурамі і грамадзянскай супольнасцю.
Асаблівая ўвага была ўдзелена мерам адказнасці за распаўсюджванне і выкарыстанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт.
Работнікі БДАМЛМ актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваімі думкамі наконт павышэння ўзроўню бяспекі ў інфармацыйнай прасторы.