Дыялогавую пляцоўку адкрыў У.І.Зубрык, старшыня гарадской прафсаюзнай арганізацыі. Удзельнікі прагледзелі дакументальныя кінафільмы “Лагеры смерці”, “Спаленыя вёскі” і “Гісторыя Вялікай Перамогі”. Фільм “Гісторыя Вялікай Перамогі” быў прэзентаваны Д.С.Самахвалавым, вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ. Ён распавёў пра працу беларускіх архіваў па захаванню сацыяльнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і Дні Перамогі.
Выступленне выклікала шчырую зацікаўленасць аўдыторыі. Д.С.Самахвалаў адказаў на пытанні прысутных. А.А.Макаранка запрасіла чальцоў гарадской прафсаюзнай арганізацыі прымаць удзел у мерапрыемствах БДАМЛМ.