12.05.2025

Удзел БДАМЛМ у семінары “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”

8 мая 2025 г. Дзмітрый Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) прыняў удзел у семінары “Пад знакам Перамогі: асобы, архівы, дакументальныя сведчанні”, які адбыўся на платформе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Семінар быў араганізаваны як супольнае мерапрыемства акадэмічнай бібліятэкі і навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова”. БДАМЛМ актыўна супрацоўнічае з абедзьвумя ўстановамі. Наталля Шапран, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” азнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з супольнымі медыйнымі праектамі 2025 года, у тым лікам з праектам “Асоба на архіўных старонках”, супольным з БДАМЛМ. Ён прысвечаны 65-годдзю архива-музея і апавядае пра ўнікальныя архіўныя дакументы вядомых дзеячоў беларускай літаратуры, што зберагаюцца ў яго фондах.

Дзмітрый Самахвалаў у сваім выступленні ахарактарызаваў спецыфіку рэпрэзентацыі некаторых дакументаў, у тым ліку дадатковую публікуемую інфармацыю, якая павінна дапамагчы чытачам часопіса “Роднае слова” асвоіць эўрыстычныя  прыёмы архіўнай працы. Важнай часткай праекта з’яўляецца прадстаўленне матэрыялаў пісьменнікаў-франтавікоў. На прыкладзе дакументальнай спадчыны паэта, падпольшчыка  і партызана Валянціна Таўлая ён прадэманстраваў магчымасці вывучэння ментальнасці і ўспрымання эпохі з дапамогай аналіза правак у захаваных рукапісах.

Семінар прайшоў у фармаце ажыўленага абмеркавання — са шчырай заццікаўленасцю, свабоднай дыскусіяй і планамі па далейшым супрацоўніцтве.

Фота прадстаўлены сайтам https://csl.bas-net.by