24 мая 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася навукова-практычная канферэнцыя “XXIV Узвышаўскія чытанні”, прысвечаная 90-годдзю Саюза пісьменнікаў Беларусі. У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел даследчыкі, літаратурныя крытыкі, работнікі архіваў і музеяў, прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.

30 кастрычніка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся XXII Архіўныя чытанні «Супрацоўніцтва ў захаванні сацыяльнай памяці», прысвечаныя трыццацігоддзю прыняцця закона «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь».

30 красавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) А.А.Макаранка і вядучы архівіст Н.А.Мізон у рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне гутарылі з вядучым праграмы “Дыялогі пра культуру” Н.Я.Гальпяровічам у прамым эфіры канала “Культура” Беларускага Радыё.

 

30 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) у рамках святкавання 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне наведалі адкрыццё выставы “Мастак на вайне. Мастак пра вайну. Мастак пасля вайны” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (далей – НММРБ).

 

Субота, 26 Красавік 2025 14:54

XXV Узвышаўскія чытанні ў БДАМЛМ

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей БДАМЛМ) запрашае на XXV Узвышаўскія чытанні   «Аўтар і архівы: Захаванне і даследаванне літаратурнай і мастацкай спадчыны», якія адбудуцца 22 мая 2025 г. у памяшканні архіва-музея (вул. Кірыла і Мяфодзія, 4, 220030, г. Мінск).

 

26 красавіка 2025 года ў рамках Сусветнага дня аховы працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося мерапрыемства на тэму «Рэвалюцыйныя падыходы да бяспекі і гігіены працы: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на працоўных месцах».

 

26 красавіка 2025 года, у межах супрацоўніцтва з гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей – БДУ) ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для архіўнай галіны, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў удзел у Дні адчыненых дзвярэй гістарычнага факультэта БДУ.

 

Субота, 26 Красавік 2025 14:13

ПРЭС-РЭЛІЗ

25 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) прынялі ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай пляцоўцы “Захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне”, арганізаванай Упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска ў вялікай зале кінатэатра «Піянер».

24 красавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у вечары памяці «Кинолента длиною в жизнь », прысвечаным 85-годдзю з дня нараджэння Заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі, савецкага, беларускага і расійскага кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога Валерыя Давідавіча Рубінчыка ў кінатэатры “Перамога” з удзелам вядомых дзеячаў беларускага кіно.

 

Старонка 4 з 196