07.05.2025

Удзел БДАМЛМ у акцыі “Народнае ўскладанне”

7 мая 2025 года, у рамках акцыі “Народнае ўскладанне”, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва разам з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводсту Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, дырэктарамі і прадстаўнікамі рэспубліканскіх архіўных устаноў усклалі кветкі да мемарыяльнага комплекса і помніка Невядомаму салдату.

 

Вайсковыя могілкі горада Мінска — гэта некропаль, дзе свой апошні спакой здабылі шмат выдатных людзей Беларусі. Тут пахаваныя камандзіры, салдаты і медсёстры, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашага народа, за мірнае неба і спакойнае жыццё наступных пакаленняў. Мы схіляем галовы перад кожным загінуўшым за нашу краіну Воінам-вызваліцелем.

Вечная памяць!