29 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшла рэспубліканская акцыя «Архівы – школе». Для навучэнцаў 9-х класаў Беларускага музычнага каледжа праведзена аглядная экскурсія па архіве-музеі. 

 

Панядзелак, 27 Студзень 2025 15:46

ПРЭС-РЭЛІЗ

24 студзеня 2025 года загадчык і вядучы архівіст аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва В.Ф. Шаталава і Г.Б. Багамолава па запрашэнні партнёра – Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – наведалі ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае перадачы афорта “Партрэт месіра П’ера Франсуа Картона сіньёра дэ Віяра” з даваеннага збору Дзяржаўнай карціннай калерэі БССР Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў калекцыю Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

 

Пятніца, 24 Студзень 2025 12:23

Асоба на архіўных старонках

У снежні 2025 г. пачаў працу сумесны праект Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і часопіса "Роднае слова" пад назвай "Асоба на архіўных старонках", прысвечаны 65-годдзю архіва-музея.

23 студзеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “У кожнага свой Купала!”, арганізаванай сябрам архіва-музея — Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

 

23 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва прайшла займальная экскурсія, якую для супрацоўнікаў Музея гісторыі Беларускай чыгункі Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі правяла вядучы архівіст Н.А.Мізон. 

 

16 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся сход працоўнага калектыву, прысвечаны падвядзенню вынікаў работы ўстановы за 2024 год. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў.

 

13 студзеня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася пазнавальная экскурсія для студэнтаў УА “Юрыдычнага каледжа БДУ”, падчас якой яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з архіўнай спадчынай па гісторыі беларускіх літаратуры і мастацтва, якая захоўваецца ў архіве-музеі.

 

13 студзеня 2025 года ў чытальнай зале Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася прэзентацыя ўнікальнай выставы “Лялечны народзец” Аляксея Мартынава.

 

11 студзеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка наведалі выставу “Мая Беларусь” у міжнародным выставачным цэнтры Belexpo, прысвечаную дасягненням сувярэннай Беларусі.

 

Старонка 33 з 218