14 красавіка 2025 года ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва паступілі дакументы Яўгена Пятровіча Гладкова – народнага артыста Беларусі, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, музыканта-цымбаліста, вучня Іосіфа Іосіфавіча Жыновіча. Новы архіўны фонд ўключае ў сябе навуковыя працы музыканта, творчыя і біяграфічныя дакументы, дзённікі, перапіску, фатаграфіі і інш Гэтыя матэрыялы адлюстроўваюць творчы шлях Е.П.Гладкова, яго ўклад у развіццё цымбальнага мастацтва.

 

16 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі фотавыставу “Дзікая прырода Беларусі” ў ГЦ “Прызма”. На выствае прадстаўлена 40 прац удзельнікаў конкурса “Дзікая прырода Беларусі - 2024”. Цікавасць БДАМЛМ да фотавыставы не выпадковая. Фотамастацтва – важная частка сучаснай культуры нашай краіны. Падтрыманне кантактаў з фотамастакамі ў будучыні павінна садзейнічаць папаўненню архіўных фондаў найбольш цікавымі працамі.

 

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва сумесна з дзяржаўным архівам грамадскіх аб'яднанняў Гродзенскай вобласці прадстаўляе сумесны віртуальны праект «Выдатныя людзі Беларусі», прысвечаны народнаму артысту БССР, акцёру Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра ў 1947 – 1973 гг., Кімбергу Якаву Мікалаевічу.

 

14 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) у рамках святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне наведалі адкрыццё выставы “Пушкін. Вайна. Блакада” ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

 

14 красавіка 2025 года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сардэчна павіншаваў дырэктара Алену Аляксандраўну Макаранку з Днём Нараджэння!

 

12 красавіка 2025 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) актыўна падтрымалі рэспубліканскі суботнік. Мерапрыемства прайшло ў рамках агульнанацыянальнай акцыі па добраўпарадкаванні гарадоў і населеных пунктаў Беларусі.

 

10 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы “Парушаючы цішыню”, што адбылося ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Архіў-музей мае з гэтай установай сталыя партнёрскія стасункі.

 

Чацвер, 10 Красавік 2025 16:12

Міжнародны дзень касманаўтыкі

12 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас (Дзень касманаўтыкі). Дата прымеркавана да першага палёту чалавека ў космас, які здзейсніў Юрый Гагарын у 1961 годзе.

 

10 красавіка 2025 года кіраўнік першаснай ячэйкі ГА БРСМ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) І.А.Лабовіч прыняў удзел у семінары-нарадзе з маладзёжным актывам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі РБ.

 

Старонка 28 з 218