4 сакавіка 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці аўтарскай выставы букетаў з шоўку ручной працы Святланы Клімянковай “Шаўковая вясна” ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі імя Якуба Коласа.

2 сакавіка 2025 года ў эфіры праграмы “Культурны тыдзень” тэлеканала “Беларусь 3” выйшаў сюжэт аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”, прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. 

28 лютага 2025 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далее – БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у адкрыцці выставы «Кавказу... Александр Рубец. Живопись», арганізаванай Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

28 лютага 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці часовай літаратурна-дакументальнай выставы “Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 года” ў рамках праекта “Літаратурная брама ХХІ стагоддзя”, якая распачала сваю працу ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

25 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінавым і намеснікам дырэктара А.Я.Цвятковым прынялі ўдзел ў прыёме дэлегацыі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

 

25 лютага 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) былі праведзены сумесныя комплексныя мерапрыемствы па грамадзянскай абароне, прымеркаваныя да Дня грамадзянскай абароны.

 

24 лютага 2025 года, у дзень 90-годдзя народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна,  Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прэзентаваў літаратурна-дакументальную выставу “Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…”.

 

20 лютага 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей — БДАМЛМ) А.А.Макаранка прыняла ўдзел у пленарным пасяджэнні Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «V чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852 гг.): гісторыка, філолага, археографа», прымеркаванай да 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, 800-годдзя Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра і 555-годдзя аб’яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.

 

Старонка 31 з 218