27.01.2025

ПРЭС-РЭЛІЗ

5 лютага 2025 года а 15-й гадзіне Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае  на  мерапрыемства  з  адкрыццём  дакументальнай  выставы “У святле рампы: больш за паўстагоддзя на тэатральнай сцэне”, – прысвечанае знамянальнай даце – 95-годдзю з дня нараджэння  акцёра тэатра і кіно, народнага артыста Беларусі, народнага артыста СССР Расціслава Іванавіча Янкоўскага.

Чакаем Вас па адрасе: Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4 (чытальная зала БДАМЛМ)