З дакладам выступіла дырэктар архіва-музея А.А.Макаранка. Яна падвяла вынікі выканання мэтавых і планавых паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці БДАМЛМ: камплектаванне, забеспячэнне захаванасці, улік, удасканаленне сістэмы навукова-даведачнага апарата і выкарыстанне дакументаў. Алена Аляксандраўна адзначыла дасягненні калектыву ў рэалізацыі планавых паказчыкаў і вызначыла задачы на наступны год.
Намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я.Цвяткоў даў станоўчую ацэнку рабоце БДАМЛМ, адзначыў значны ўклад калектыву ў захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны краіны, нацэліў на далейшую плённую працу.