Аляксей Мартынаў, вядомы беларускі мастак і лялечнік, нарадзіўся ў 1957 годзе ў Гомелі. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). З 1984 г. прымае актыўны ўдзел у нацыянальных і замежных выставах.
Выстава “Лялечны народзец” – не проста калекцыя лялек, а цэлы свет, дзе кожная лялька ажывае дзякуючы майстэрству і натхненню мастака. Лялькі нараджаюцца з тактыльных і візуальных адчуванняў майстра, шматкоў тканіны, скуры, пацерак і гузікаў.
Прэзентацыя выставы стала сапраўдным падарункам для пастаянных наведвальнікаў архіва-музея і проста аматараў лялечнага мастацтва. Яны змаглі не толькі атрымаць асалоду ад прыгажосці і майстэрства лялек, але і акунуцца ў атмасферу магіі і дзяцінства, якую стварае выстава.
Выстава “Лялечны народзец” працягне радаваць нашых гасцей і будзе надалей даступная для прагляду наведвальнікаў чытальнай залы.