Экскурсію для будучых юрыстаў правяла загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля. Яна распавяла аб асноўных напрамках дзейнасці архіва-музея, яго фондах і каштоўнасці архіўных матэрыялаў. Навучэнцы даведаліся аб працэсе камплектавання, захоўвання і выкарыстання архіўных дакументаў, а таксама аб працы архівістаў і даследчыкаў.
У чытальнай зале БДАМЛМ навучэнцы наведалі выставу майстра – мастака Аляксея Мартынава “Лялечны народзец”, на якой прадстаўлены аўтарскія лялькі, створаныя з дапамогай розных тэхнік і з розных матэрыялаў.
Па завяршэнні экскурсіі студэнты выказалі падзяку работнікам БДАМЛМ за цікавую і пазнавальную праграму.