09.01.2025

Калектыў БДАМЛМ віншуе вядучага архівіста Таццяну Віктараўну Кекелеву з юбілеем

 Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) ад усёй душы віншуюць вядучага архівіста Таццяну Віктараўну Кекелеву з выдатным юбілеем!

 У гонар гэтай знамянальнай падзеі ў БДАМЛМ адбылося святочнае мерапрыемства, на якім калегі ад усяго сэрца павіншавалі Таццяну Віктараўну. У адрас юбіляра прагучала мноства слоў падзякі і віншаванняў. Калегі адзначылі высокі ўзровень яе прафесіяналізму, душэўную шчодрасць і нязменную гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў любой сітуацыі.

Прысвяціўшы доўгія гады свайго жыцця архіўнай дзейнасці, Таццяна Віктараўна зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным спецыялістам. Яе адданасць справе набыла заслужаную павагу сярод калег і даследчыкаў.

Калектыў БДАМЛМ жадае Таццяне Віктараўне моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і новых прафесійных дасягненняў! Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, натхненнем і творчымі поспехамі!