04.04.2025

Інтэрв’ю радыё “Культура” пра віртуальную выставу «Рэха пачаткаў: Ю.В.Тарыч і У.У.Корш-Саблін - стваральнікі беларускага ігравога кіно»

4 красавіка 2025 вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Дзмітрый Самахвалаў даў інтэрв'ю Але Івановай, вядучай праграмы «Віртуозы» радыё «Культура», прысвечанае юбілею беларускага рэжысёра У.У.Корш-Сабліна. Асновай для размовы стала віртуальная выстава «Рэха пачаткаў: Ю.В.Тарыч і У.У.Корш-Саблін - стваральнікі беларускага ігравога кіно», сфарміраваная на аснове дакументаў архіва-музея.

 

Падчас інтэрв'ю абмяркоўваліся пытанні жыццёвага і творчага лёсу рэжысёра, яго працы ў беларускім савецкім кінематографе, унёску ў культуру Беларусі. Д.Самахвалаў распавёў пра асабісты фонд У.У.Корш-Сабліна, значэнне захаваных дакументаў для культурнай спадчыны нашай краіны. Нагадаем, што з віртуальнай выставай можна пазнаёміцца па адрасу https://bdamlm.by/images/24-03-25-10.pdf.