У рамках мерапрыемства была праведзена арганізацыйная канферэнцыя па стварэнні галіновага камітэта першасных арганізацый грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сістэмы юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара-нарады звярнуліся міністр юстыцыі Я.І.Каваленка і першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА БРСМ А.С.Лук'янаў, пасля чаго адбылося адкрыццё дыялогавай пляцоўкі. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя аспекты рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Міністэрстве юстыцыі, органах і арганізацыях сістэмы Міністэрства юстыцыі РБ. Спікер дадзенай тэмы – начальнік Упраўлення кадравай палітыкі і ідэалагічнага забеспячэння С.Н.Шэндзік.
Падчас правядзення канферэнцыі па стварэнні галіновага камітэта першасных арганізацый грамадскага аб'яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” сістэмы юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі зацверджаны члены дадзенага камітэта.