У адрас Алены Аляксандраўны прагучалі шчырыя словы падзякі за яе талент, прафесіяналізм і адданасць сваёй справе. Калегі адзначылі яе чуласць, мудрасць і ўменне стварыць у калектыве атмасферу ўзаемаразумення, падтрымкі і творчага натхнення.
Калектыў БДАМЛМ пажадаў дырэктару моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, новых поспехаў у працы, асабістага шчасця і дабрабыту. Было адзначана, што пад яе кіраўніцтвам архіў-музей паспяхова развіваецца.
Алена Аляксандраўна выказала ўдзячнасць калектыву за цёплыя словы і запэўніла, што і ў далейшым будзе прыкладаць усе намаганні для росквіту БДАМЛМ.