04.04.2025

БДАМЛМ ушанаваў памяць фондаўтваральнікаў-франтавікоў у межах “Года добраўпарадкавання” і да 80-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай вайны

3 красавіка 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў межах “Года добраўпарадкавання” і да 80-годдзя заканчэння Вялікай Айчыннай вайны наведалі месцы пахавання фондаўтваральнікаў-франтавікоў: літаратараў, народных пісьменнікаў Беларусі В.У.Быкава, А.Я.Макаёнка, І.П.Мележа і І.П.Шамякіна, скульптара, народнага мастака Беларусі А.К.Глебава, кампазітара, народнага артыста БССР Ю.У.Семянякі на Усходніх могілках Мінска.