Гэта акцыя арганізавана Міністэрствам лясной гаспадаркі і праводзіцца з 21 сакавіка па 12 красавіка 2025 г. Асноўная мэта мерапрыемства – аднаўленне ляснога фонду краіны, фарміраванне беражлівых адносін да прыроды і павышэнне экалагічнай культуры.
Удзельнікі акцыі высадзілі больш за 1200 сеянцаў елкі на тэрыторыі Станькаўскага лясніцтва Мінскага лясгаса, чым унеслі свой уклад у аднаўленне лясных масіваў Беларусі.