26 кастрычніка 1941 года ў Аляксандраўскім скверы Мінска былі пакараны смерцю падпольшчыкі Мікалай Дземідзенка, Вольга Шчэрбацэвіч, Надзея і Петр Янушкевічы. 7 мая 1942 года на тым жа месцы былі павешаны сакратар Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б Ісай Казінец і 28 падпольшчыкаў. Казні цягнуліся, Мінск змагаўся, не скараючыся акупацыі, супрацьстаючы чужой воле. 1 100 дзён барацьбы. Да самога вызвалення.
Гераічныя смерці не былі забытыя, пра іх распавяла кніга Івана Новікава “Дороги скрестились в Минске”, тэлевізійны серыял “Руины стреляют…”, публікацыя Мікалая Матукоўскага “1 100 дней” у газеце “Известия”. Смерць і подзьвіг канкрэтных людзей прыдалі гераізм кожнаму мінчуку, зрабілі горад сімвалам перамогі. 26 чэрвеня 1974 года Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Мінск атрымаў ганаровае званне “Горад-герой”.
3 мая 2023 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прыйшлі да мемарыяльнага знака ў Александраўскім скверы, каб ускласці кветкі і ўзгадаць тых, хто сваёй смерцю захаваў жыццё іншым, сваім гераізмам даказаў, што беларусы – смелы і няскораны народ.