Вядучы навуковы супрацоўнік Віктар Жыбуль прадставіў калектыву выставу “Насустрач сонцу”, назву якой даў аднайменны зборнік Петруся Броўкі, што выйшаў у 1943 годзе. На выставе прадстаўлены кніжныя і перыядычныя выданні 1940-х гадоў, а таксама мастацкія працы Івана Ахрэмчыка, Валянціна Волкава і Сяргея Гарадзецкага, прысвечаныя вызваленню Мінска і Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне.
Была выказана прапанова, у рамках рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”, ушанаваць памяць ахвяр вайны.