Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у штогадовым традыцыйным святочным мерапрыемстве, арганізаваным Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі сумесна з абласнымі, раённымі, гарадскімі выканкамамі ў гонар Свята працы – 1 мая. Святочнае мерапрыемства з удзелам працоўных калектываў, працоўных дынастый, лаурэатаў прэміі ФПБ, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый, ветэранаў працы і прафсаюзнага руху Беларусі праходзіла сёлета ў г. Мінску ў Парке Перамогі. У гонар свята была арганізавана праца шматлікіх інтэрактыўных пляцовак, пунктаў грамадскага харчавання, гульнявыя зоны для дзяцей. Кульмінацыяй мерапрыемства стаў канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады.
- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот