- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот
31 кастрычніка 2023 года супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” і напярэдадні свята Дня Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі для ДУА “Сярэдняя школа №62, г.Мінска” і ДУА “Сярэдняя школа №191, г. Мінска” былі праведзены экскурсіі пра гісторыю архіва-музея, яго сучасныя дасягненні ў архіўнай галіне Рэспублікі Беларусь.
27 кастрычніка 2023 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва вядучым архівістам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Таццянай Віктараўнай Кекелевай была прачытана лекцыя на тэму “Архіўная эўрыстыка” для студэнтаў 2 курса па спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
“Есць толькі адна рэч у свеце, якая можа быць горшай за Асвенцым – тое, што свет забудзецца, што было такое месца” (Генры Апель).
26 кастрычніка 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы работ удзельнікаў конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2023 годзе. Работы намінантаў на прэмію прадстаўлены ўвазе публікі на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў – сталага партнёра архіва-музея па сумесных культурных праектах.
25 кастрычніка 2023 г. работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ў межах Года міру і стварэння і да 80-годдзя знішчэння Мінскага гета наведалі Музей гісторыі і культуры яўрэяў Беларусі.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва прадстаўляе віртуальную выставу Да Дня маці і Дня бацькі “Насіце на руках бацькоў…” (Ул. Караткевіч).
12 кастрычніка 2023 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыліся XХІ Архіўныя чытанні. Асноўная тэма канферэнцыі – “Юбіляры 2023 года: лёсы і спадчына праз прызму архіўных і музейных матэрыялаў”.
Напярэдадні святкавання Дня маці і Дня бацькі пярвічная прафсаюзная арганізацыя БДАМЛМ далучылася да рэспубліканскіх прафсаюзных акцый "Павіншуем маму разам!" і "Павіншуем тату разам!"
12 кастрычніка 2023 г.у рамках рэспубліканцы акцыі "Архівы – школе", Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правялі дзве экскурсіі для навучэнцаў Беларусь нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
10 кастрычніка 2023 года работнікі Беларусскага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванню праекта адноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
09 кастрычніка 2023 года, у сувязі з Днём архівіста, адбыўся ўрачысты сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Дарагія архівісты і архіварыусы! Дзень архівіста – свята для тых, хто любіць сваю справу, хто клапоціцца аб захаванні спадчыны.