09.10.2023

Узнагароды да Дня архівіста

09 кастрычніка 2023 года, у сувязі з Днём архівіста, адбыўся ўрачысты сход калектыву Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Архівісты сабраліся, каб расказаць аб працоўных дасягненнях і павіншаваць лепшых прадстаўнікоў калектыву.

На ўрачыстым мерапрыемстве з віншаваннямі і словамі падзякі выступіла намеснік дырэктара БДАМЛМ – Макаранка Алена Аляксандраўна.

За шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё галіны і па выніках работы былі ўзнагароджаны лепшыя з лепшых.

Калектыў бачыць сваю задачу ў захаванні гістарычнай памяці праз дакументы архіва і ўмацаванні сувязі паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй.

Галерэя малюнкаў

View the embedded image gallery online at:
https://bdamlm.by/uznagarody-da-dnya-arkhivista#sigProIdf3ff2ea941