10.10.2023

БДАМЛМ прынялі ўдзел у працы дыялогавай пляцоўкі

10 кастрычніка 2023 года работнікі Беларусскага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванню праекта адноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З прывітальнымі словамі выступілі міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь С. М. Хаменка, намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь А. А. Рахманаў, старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь А. А. Волкаў.

Да ўвагі ўдзельнікаў быў прадстаўлены фільм аб Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сустрэча прайшла ў атмасферы канструктыўнага дыялогу і кожны жадаючы меў магчымасць выказацца.