27.10.2023

БДАМЛМ наведаў выставу работ намінантаў на Нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва

26 кастрычніка 2023 года супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выставы работ удзельнікаў конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2023 годзе. Работы намінантаў на прэмію прадстаўлены ўвазе публікі на пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў – сталага партнёра архіва-музея па сумесных культурных праектах.

У хуткім часе будуць аб’яўлены пераможцы конкурсу. Разам з іншымі наведвальнікамі выставы і ўсімі зацікаўленымі спецыялісты архіва-музея спраўдзяць свае чаканні і прагнозы з выбарам журы.