Супрацоўнікі азнаёміліся з экспазіцыяй музея, даведаліся пра вядомых прадстаўнікоў яўрэйскай гісторыі, рэлігіі і культуры на тэрыторыі Беларусі.
Падчас сустрэчы з калегамі была абмеркавана архіўная дзейнасць арганізацыі: музей захоўвае больш за 10 тысяч дакументальных крыніц па гісторыі беларускага яўрэйства, гарадской і местачковай ідыш-культуры, асабістых архіваў.
Асаблівую ўвагу спецыялістаў прыцягнулі дакументы і матэрыяльныя сведчанні трагічных падзей часоў Мінскага гета, гераічнай барацьбы мінскіх падпольшчыкаў. Архівістаў уразілі ўнікальныя прадметы, якія перажылі знаходжанне ў фашысцкіх лагерах смерці, а пасля былі перададзены ў музей зацікаўленымі з усяго свету.