06.10.2023

Са святам віншуе БДАМЛМ!

Дарагія архівісты і архіварыусы! Дзень архівіста – свята для тых, хто любіць сваю справу, хто клапоціцца аб захаванні спадчыны.

Ваша праца і прафесіяналізм важныя для захавання багацця і прыгажосці нашай гісторыі і культуры. Дзякуючы вам, людзі добра ведаюць мінулае, а значыць – могуць разумець свае карані, пераадольваць цяжкасці, імкнуцца да светлай будучыні.

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва жадае кожнаму супрацоўніку неверагодных адкрыццяў, цікавых даследаванняў, цярпення і трываласці, каб праца дарыла мноства магчымасцяў і бліскучых перспектыў, прыносіла радасць і задавальненне, каб гісторыя не стаяла на месцы і адкрывала ўсе новыя межы, а ў жыцці былі шчасце, дастатак і поспех.

Працягвайце сваю справу, каб усе дасягненні не забываліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне і далей!