9 студзеня 2024 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка сумесна з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л. Воінавым і дырэктарамі дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны алімп" 2023 года.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў і лаўрэатаў прэміі выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, у якім кіраўнік краіны адзначыў, што патрыятызм і духоўнасць — паняцці непадзельныя, бо ўсё лепшае, што ёсць у жыцці, пачынаецца з любові — да родных і блізкіх, малой радзімы, сваёй Айчыны. Гэта тое, што натхняе на служэнне сапраўды высакародным мэтам.
Ад усёй душы віншуем лаўрэатаў прэміі!