У адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 24 студзеня 1939г. была створана Карцінная галерэя БССР, адкрыццё якой адбылося ў лістападзе 1939 г. На сённяшні дзень Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь з'яўляецца найбуйнейшым у краіне захавальнікам нацыянальнага і замежнага мастацтва (больш за 30 тыс. прадметаў мастацтва) і пастаянным партнёрам па выставачных праектах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.
Сярод віншаванняў гучалі словы дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка, былога генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея, мастака і Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь В.І. Пракапцова, скульптара, народнага мастака Беларусі І.Я. Міско.
Далучыліся да святкавання і адкрыцця выставы дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў С.Я. Крыштаповіч, дырэктар Дзяржаўнага культурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа І.В. Мацяс, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Н. М. Шапран і іншыя.