17.01.2024

У БДАМЛМ падведзены вынікі працы за 2023 год

16 студзеня 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся сход па падвядзенні вынікаў работы за 2023 год. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я. Цвяткоў і ўвесь калектыў БДАМЛМ.

Дырэктар архіва-музея А.А. Макаранка выступіла з дакладам, у якім былі падведзены вынікі выканання мэтавых і планавых паказчыкаў па ўсіх напрамках дзейнасці БДАМЛМ за справаздачны перыяд і вызначаны асноўныя напрамкі работы ўстановы ў 2024 годзе. Асаблівая ўвага была ўдзелена ацэнцы выканальніцкай дысцыпліны і ўкладу кожнага работніка архіва-музея ў выкананне пастаўленых задач і мэтавых паказчыкаў.

Арганізацыя прагляду прэзентацыі аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў БДАМЛМ і за яго межамі, дала магчымасць наглядна ацаніць працу архіва-музея па культурна-асветніцкай працы і ідэалагічнаму выхаванню моладзі.

Намеснік дырэктара Дэпартамента А.Я. Цвяткоў даў станоўчую ацэнку рабоце БДАМЛМ, падзякаваў членам калектыву, нацэліўшы іх на далейшую плённую працу. Разам з тым, указаў на праблемныя пытанні, якія ёсць у архіве-музеі, і пазначыў шляхі іх вырашэння.

На заканчэнне сходу дырэктар БДАМЛМ А.А. Макаранка ўручыла Ганаровую грамату вядучаму архівісту аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання І.А. Явенка за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, шматгадовую і плённую працу.

Галерэя малюнкаў