16 сакавіка 2023 года члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі выставы “Плюс/мінус 100: народныя мастакі-юбіляры” і “Джаз! Коты! Весна!” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

14 сакавіка 2023 года архівісты Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь з мэтай абмену вопытам.

Да 26 мая 2023 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працуе часовая экспазіцыя “Талстой і Беларусь” – супольны праект з Дзяржаўным музеем Л. М. Талстога ў Маскве, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15 сакавіка 1994 года (дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года).

10 сакавіка, у Год міру і стварэння, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва наведалі калегі з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Работнікі архіва-музея распавялі калегам пра асаблівасці працы з асабістымі фондамі дзеячоў літаратуры і мастацтва, правялі экскурсіі па выставах “…З ідэяй захаваць ад знішчэння…” (да 100-годдзя дзяржаўнай архіўнай службы Беларусі) і “Чалавек палымянага сэрца” (да 120-годдзя рэжысёра Любові Мазалеўскай).

7 сакавіка 2023 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка.

Аўторак, 07 Сакавік 2023 15:47

З 8 сакавіка!

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва віншуе ўсіх архівістак і музейшчыц, а таксама наведвальніц са святам вясны, прыгажосці і любові – Міжнародным жаночым днём 8 сакавіка! Дарагія жанчыны, жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, сямейнага дабрабыту, душэўнай гармоніі, павагі і ўзаемапаразумення ў калектыве!

6 сакавіка 2023 г. падчас сустрэчы са студэнтамі IV курса гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Віктар Жыбуль правёў экскурсію па выставах.  

Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” прымаюць удзел у правядзенні рэспубліканскага фотаконкурсу, прысвечанага Дню жанчын, – “Прыгажосць, вясна і свята… і крышку Прафсаюз”, абвешчанага Прафсаюзам работнікаў дзяржустаноў з мэтай фарміравання грамадзянскіх і маральных арыенціраў, уважлівых адносін да жанчын.

3 сакавіка 2023 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол “Сумоўя аснова – жывое слова…”, прысвечаны 35-годдзю навукова-метадычнага часопіса “Роднае слова”. Павіншаваць выданне з юбілеем сабраліся прадстаўнікі рэспубліканскіх выдавецкіх, навуковых, адукацыйных, музейных устаноў, сябры рэдкалегіі і рэдакцыйнай рады, сталыя аўтары часопіса.

Старонка 89 з 221