12 красавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пачало здымкі нацыянальнага фільма ў негульнявой форме “Трест, который не лопнул” пра станаўленне беларускага кінематографа да 1945 г. (рэж. Ю. Цімафееў).

12 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, пілотнага праекта “Юны архівіст” і адукацыйнага праекта “Урок у музеі” работнікамі ўстановы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ) сумесна з настаўнікам ДУА “Сярэдняя школа № 183 г.Мінска” праведзены ўрок беларускай літаратуры для 21 вучня 5 “А” класа.

11 красавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка прыняла ўдзел у цырымоніі падпісання Плана практычных дзеянняў па пашырэнні культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Камітэтам архіваў, дакументацыі і інфармацыі Рэспублікі Казахстан.

11 красавіка 2024 года на базе Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ) інжынерам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі (БДАНТД) Вадзімам Антонавічам Богушам праведзены пазапланавы інструктаж для работнікаў дзвюх архіўных устаноў.

10 красавіка адзначае свой юбілей дырэктар установы “Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва” Алена Аляксандраўна Макаранка.

7 красавіка 2024 г. супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДМАЛМ), член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі БДАМЛМ Н.П.Прынько наведала Гала-канцэрт “Звездный путь. Мы вместе!”, прысвечаны 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.

4 красавіка, у год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі адкрыццё выставы “Зямля Леаніда Левіна”, арганізаванай Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Творчай майстэрняй архітэктара Л. Левіна.

Аўторак, 02 Красавік 2024 11:53

Дзень яднання Беларусі і Расіі

2 красавіка штогадова ў Беларусі і Расіі адзначаецца на дзяржаўным узроўні Дзень яднання народаў.

Туронак Юрый (1929-2019)

Гісторык, дзеяч культуры

Дадатковая інфармацыя

  • Нумар фонду Фонд 372
  • Нумар вопісу

    ВОПIС 1

Старонка 39 з 196