Падчас семінара было разгледжана 12 дакладаў, з якімі выступілі супрацоўнікі рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў. Усе тэмы дакладаў гучалi ў рамках наступных праблемных палёў: узаемадзеянне музеяў з кінастудыямі; аказанне дапамогі кінематаграфістам у здымках мастацкіх і дакументальных фільмаў; асаблівасці захавання і выкарыстання кінафотадакументаў у фондах музеяў; праблемы пераводу кінафотаматэрыялаў у лічбавы фармат.
Удзельнікі семінара наведалі пастаянную экспазіцыю музея кіно.
У рабоце семінара ўдзельнічалі супрацоўнікі беларускіх рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў. Ад БДАМЛМ прыняў удзел і выступіў падчас абмеркавання вядучы навуковы супрацоўнік Міхась Паўлавіч Кенька.