Кіраўніцтва і калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва выказваюць спачуванні родным і блізкім нашага фондаўтваральніка і вялікага сябра установы – гісторыка, літаратуразнаўцы, грамадскага дзеяча Аляксея Канстанцінавіча Каўкі (20 верасня 1937 г. – 21 сакавіка 2024 г.).

20 сакавіка 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і вядучыя архівісты аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ В.Э. Любецкая і Н.П. Прынько прынялі ўдзел у навучальным семінары “Изменения в делопроизводстве в свете требований новой редакции Инструкции по делопроизводству в государственных органах, иных организациях” для работнікаў структурных падраздзяленняў галоўных упраўленняў юстыцыі абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць функцыі ў сферы архіўнай справы і справаводства, і дзяржаўных архіўных устаноў.

У другім нумары штомесячнага навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”, прысвечаным 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Аляксандравіча Куляшова, змешчаны два артыкулы супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

18 сакавіка 2024 года ў рамках Рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе” архівіст Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Цынкевіч Ксенія Віктараўна правяла экскурсію для 7 “Б” класа Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

БДАМЛМ і Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь ужо не першы год, у рамках дасягнутай дамоўленасці з кафедрай крыніцазнаўства, праводзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі са студэнтамі гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

15 сакавіка 2024 года члены Першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы "Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва" прынялі ўдзел у экскурсіі па самым каларытным рэгіёне нашай краіны – Прыпяцкім Палессі. Яны наведалі яго культурную сталіцу – старажытны горад Пінск, адно з самых прыгожых і ўтульных мясцін Беларусі, гістарычны цэнтр якога з'яўляецца помнікам горадабудаўніцтва рэспубліканскага значэння, а старажытнае гарадзішча – археалагічным запаведнікам.

15 сакавіка 2024 года ў рамках ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу прайшла прэзентацыя кнігі паэзіі, прозы і публіцыстыкі "Улюбёная ў жыцце і людзей" беларускай пісьменніцы, музыкі, барда Людмілы Мікалаеўны Дацэвіч.

15 сакавіка 2024 года ў Дзень 30-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва сабраліся на ўрачысты сход.

14 сакавіка 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Марыя Іосіфаўна Пышынская пасля доўгіх перамоў сустрэлася з сынам празаіка Уладзіміра Львовіча Мехава (Няхамкіна) – Сяргеем Уладзіміравічам Няхамкіным.

БДАМЛІ і Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь ужо не першы год, у рамках дасягнутай дамоўленасці з кафедрай крыніцазнаўства, праводзяць тэарэтычныя і практычныя заняткі са студэнтамі гісторыка-архіўнага аддзялення гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Старонка 41 з 196