Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашае школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў, а таксама настаўнікаў і выкладчыкаў далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Архівы – школе”, арганізаванай Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым архіў-музей прапануе:
- Пазнаёміцца з гісторыяй аднаго з нямногіх помнікаў архітэктуры барока XVII стагоддзя ў Мінску, дзе цяпер месціцца БДАМЛМ.
- Дазнацца пра тое, калі ў касцельных мурах у цэнтры горада пачалі захоўваць архіўныя справы.
- На свае вочы ўбачыць, як сёння архіў-музей захоўвае ўнікальныя дакументы, звязаныя са слаўнай гісторыяй беларускай літаратуры і мастацтва;
- Даведацца пра дакументы, якія захоўваюцца ў архіве-музеі і з’яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі пра дзейнасць выдатных беларускіх пісьменнікаў, кампазітараў, акцёраў, рэжысёраў і многіх іншых дзеячаў літаратуры і мастацтва.
- Убачыць тэматычныя выставы, падрыхтаваныя спецыялістамі БДАМЛМ;
- Пазнаёміцца з працай чытальнай залы архіва-музея і паспрабаваць сябе ў якасці даследчыка.
Наведванне БДАМЛМ бясплатнае.