Архівісты з цікавасцю праслухалі куратарскую экскурсію па выставе. Экскурсію правяла дачка архітэктара Галіна Левіна, з якой супрацоўнікі БДАМЛМ падтрымліваюць сяброўскія адносіны. Прадстаўленыя на выставе дакументы і прадметы з музейнага фонду, а таксама сямейны архіў Левіных падкрэслілі маштаб і знакавасць створанай спадчыны архітэктарам Леанідам Левіным.
Яго мемарыялы ўвекавечваюць подзвіг партызанаў, падпольшчыкаў, салдат-вызваліцеляў і ўшаноўваюць памяць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Яго будынкі тэатра лялек, кінатэатра “Піянер”, станцыі метрапалітэна “Плошча Леніна” і “Няміга”, парк імя Янкі Купалы і помнік Якубу Коласу і мн. інш. – даюць надзею нашчадкам на мір і стварэнне.