Загадчыца аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Скок Вераніка Пятроўна пазнаёміла дзяцей з адной з вядучых рэспубліканскіх дзяржаўных устаноў Беларусі – Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, акцэнтаваўшы ўвагу на БДАМЛМ як найважнейшай крыніцы гісторыі культуры Беларусі. Хлопцы былі ўражаны шырокаму спектру дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве, звязаных з гісторыяй станаўлення і развіцця беларускай літаратуры, выяўленчага мастацтва, музычнага жыцця, айчыннага кінематографа.
У рамках урока дадатковага чытання былі разгледжаны біяграфія і творы, вядомага беларускага паэта Аркадзя Куляшова. Настаўнік беларускай літаратуры Язаліева Маргарыта Яўгенаўна пазнаёміла дзяцей з кароткай біяграфіяй і літаратурнай творчасцю паэта. А вучні 5-га класа з натхненнем чыталі і дэкламавалі творы Аркадзя Куляшова.
Вядучы навуковы супрацоўнік Кенька Міхаіл Паўлавіч распавёў пра знамянальныя падзеі гісторыі краіны, якія перажывала чулая душа паэта, на падставе дэманстраванай літаратурна-дакументальнай выставы “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, прысвечанай 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, экспануемай у БДАМЛМ.
Урок беларускай літаратуры дзеці і дарослыя завяршылі абмеркаваннем радкоў А. Куляшова, якія далі назву выставе: “Перад сабой і светам будзь праўдзівы…”, зрабіўшы выснову аб тым, што сумленнасць з'яўляецца адной з найважнейшых характарыстык чалавека. Яна вызначае нашу здольнасць прызнаваць свае памылкі, быць адкрытым і шчырым з навакольным светам і з самім сабой. Для таго каб жыць паўнавартасным жыццём, неабходна навучыцца быць сумленным перш за ўсё з самім сабой.