Калегі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ад усёй душы віншуюць Алену Аляксандраўну і жадаюць невычэрпнай творчай энергіі, паўнаты жыццёвых сіл, прафесійных поспехаў і сямейнага дабрабыту! Хай здароўе будзе выдатным, а поспех — пастаянным; любімая праца заўсёды прыносіць радасць і задавальненне.
Вашы прафесійныя веды, вялікі вопыт, чулае кіраўніцтва і новыя ідэі дазваляюць калектыву разам дасягаць значных вынікаў. Супрацоўнікі жадаюць Алене Аляксандраўне гэтак жа мэтанакіравана ісці да новых мэт і дабівацца пастаўленых вышынь!