- Галоўная
- Пра нас
- Навукова-даведачны апарат
- Выставы
- Чытальная зала
- Запыты і паслугі
- Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
- Электронны зварот

14 студзеня 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі «Радыёлетапіс краіны. Беларускае Радыё-100 гадоў у эфіры». У мерапрыемстве прынялі ўдзел работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) на чале з дырэктарам Аленай Аляксандраўнай Макаранка.
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей –БДАМЛМ) прэзентуе новую віртуальную выставу “Аляксей Туранкоў: у пошуках “Кветкі шчасця”, прымеркаваную да 140-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай прафесійнай музычнай школы.
Туранкоў Аляксей Яўлампавіч нарадзіўся 21 студзеня 1886 г. у шматдзетнай сям’і дворніка ў Санкт-Пецярбургу. У 1892 г. пасля раптоўнай смерці бацькі патрапіў у гарадскі прытулак для дзяцей-сірот. У 1895 г. – у школу так званых “салдацкіх дзяцей” пры адным з армейскіх палкоў, дзе вучыўся ігры на духавых інструментах, скрыпцы і фартэпіяна. Быў прыхаджанінам палкавой царквы, спяваў у царкоўным хоры.
6 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася сустрэча дырэктара архіва-музея А.А.Макаранкі і загадчыкаў аддзеламі навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталавай і архіваў арганізацый і фарміравання НАФ М.І.Пышынскай з народным артыстам Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігарам Уладзіміравічам Алоўнікавым і беларускім гітарыстам, удзельнікам і заснавальнікам дуэта гітар «Алегрыяс», дырэктарам Дзіцячай музычнай школы мастацтваў №2 імя М.І.Аладава Аляксандрам Пятровічам Церахавым.
24 снежня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава наведалі адкрыццё выставы “Дактара навук Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” фотажурналіста і дакументаліста, па меркаванні «Time Life» уваходзячага ў 100 выбітных фотамастакоў планеты.
23 снежня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) сумесна з членамі першаснай арганізацыі Грамадскага Аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей – БРСМ) прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды». Акцыя арганізавана Цэнтральным раённым камітэтам БРСМ і накіравана на падтрымку дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
23 снежня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прадставіў літаратурна-дакументальную выставу “Быў. Ёсць. Буду.”, прымеркаваную да юбілейнай даты – 95-годдзя з дня нараджэння прызнанага класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Прэзентацыя адбылася ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
19 снежня 2025 г. у Дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 імя М.І.Аладава г.Мінска” адбылася прэзентацыя выставы “Маэстра беларускай музыкі” і юбілейны канцэрт, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, аднаго з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы і музычнай адукацыі Мікалая Ільіча Аладава.
18 снежня 2025 года работнікам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва давялося зноў сустракаць у чытальнай зале прадстаўнікоў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска”. Жадаючых наведаць выставу “Рыцар чалавечага духу”, прысвечаную 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча, было так шмат, што іх не магла змясціць адначасова зала для наведвальнікаў.
17 снежня 2025 г. відэаканал Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) зняў сюжэт аб выставе «Рыцар чалавечага духу», арганізаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і прысвечанай 95-годдзю вядомага беларускага пісьменніка В.С.Караткевіча. Аснову сюжэту склалі інтэрв'ю куратара выставы, вядучага архівіста Н.А.Мізон і апавяданне аб жыцці і дзейнасці пісьменніка на аснове матэрыялаў выставы.
17 снежня 2025 года, напярэдадні Новага года, у рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” прадстаўнікі ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска” наведалі выставу “Рыцар чалавечага духу”, прысвечаную 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча.
15 снежня 2025 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прайшлі здымкі для выпуска навін тэлеканала “Беларусь 3” аб юбілейнай выставе “Маэстра беларускай музыкі”, прымеркаванай да 135-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага кампазітара, педагога і грамадскага дзеяча Мікалая Ільіча Аладава.