24.12.2025

БДАМЛМ наведаў вернісаж Юрыя Іванова “Доктара навук Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”

24 снежня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава наведалі адкрыццё выставы “Дактара навук Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” фотажурналіста і дакументаліста, па меркаванні «Time Life» уваходзячага ў 100 выбітных фотамастакоў планеты.

 

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.П.Лакотка.

Доктар мастацтвазнаўства, прафесар Т.Г.Мдзівані адзначыла асабісты ўклад Ю.С.Іванава ў развіццё беларускага мастацтва, накіраванага на ўмацаванне духоўнасці, патрыятызма і захаванне нацыянальнай спадчыны, і прапанавала яго кандыдатуру для вылучэння на прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

На выстаўцы прадстаўлены партрэты 25 супрацоўнікаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі - уладальнікаў найвышэйшай вучонай ступені "доктар навук".