20.12.2025

Эксурсія для трэцяга ўзросту

18 снежня 2025 года работнікам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва давялося зноў сустракаць у чытальнай зале прадстаўнікоў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г. Мінска”. Жадаючых наведаць выставу “Рыцар чалавечага духу”, прысвечаную 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча, было так шмат, што іх не магла змясціць адначасова зала для наведвальнікаў.

 

Пасля праведзенай  экскурсіі  куратару выставы Н.А.Мізон былі зададзены шматлікія пытанні: пра раман У.Караткевіча “Нельга забыць” (“Леаніды не вернуцца да зямлі”), пра жанчын у жыцці і творчасці знакамітага аўтара, пра сённяшнія тэатрльныя пастаноўкі па творах Уладзіміра Сямёнавіча і многае іншае. Дакументы, прадстаўленыя на выставе, выклікалі жывую цикавасць да асобы паэта, пісьменніка, драматурга У.Караткевіча, а таксама падцвердзілі актуальнасць яго твораў для сучаснага чытача.

Экскурсія, праведзеная напярэдадні Новага года ў межах дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы”, стала сапраўдным падарункам для прадстаўніц старэйшага пакалення, якія актыўна наведваюць культурныя мерапрыемствы розных устаноў, у т.л. і БДАМЛМ.