11 снежня 2025 года напярэдадні Новага года калектыў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) правёў навагоднюю дабрачынную акцыю “Ад усёй душы”, адрасаваную сваім фондаўтваральнікам. Загадчыца аддзела архіваў арганізацый і фарміравання НАФ Марыя Іосіфаўна Пышінская перадала ад імя калег памятныя навагоднія падарункі Ларысе Васільеўне Глебавай і Радаславе Мікалаеўне Аладавай.

 

12 снежня 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі адбылася прэзентацыя банэрнай выставы “65 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму архіву-музею літаратуры і мастацтва” (далей – БДАМЛМ).

 

11 снежня 2025 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А. Макаранка прыняла ўдзел у III Трыенале маладых мастакоў – 2025.

 

10 студзеня 2025 года ў рамках правядзення акцыі “Архівы школе” Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў у сваіх сценах студэнтаў першага курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. Наведвальнікі архіва азнаёміліся з літаратурна-дакументальнай выставай “Рыцар чалавечага духу”, прысвечанай 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Панядзелак, 08 Снежань 2025 14:27

ПРЭС-РЭЛІЗ

4 снежня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 66-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і 100-годдзя паэмы Якуба Коласа “Сымон–музыка”.

У рамках юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 95-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў Беларускім дзяржаўным архіве – музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыўся круглы стол, прысвечаны шматграннай творчасці і жыццю пісьменніка, а таксама ўрачыстае адкрыццё літаратурна-дакументальнай выставы «Рыцар чалавечага духу», якія прыцягнулі пільную ўвагу вядучых рэспубліканскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі.

Как не стать жертвой киберпреступника

Старонка 11 з 218