На Канферэнцыі былі разгледжаны пытанні “Аб вылучэнні дэлегатаў на 53-ю канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” і “Аб вылучэнні кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу”.
Старшынёй канферэнцыі аднагалосным рашэннем дэлегатаў быў абраны Д.М. Ярмольчык, сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Цэнтральнага раёна.
Па выніках канферэнцыі былі прыняты наступныя рашэнні: на 53-ю канферэнцыю Мінскай гарадской арганізацыі ГА “БРСМ” вылучыць дэлегатаў у колькасці 17 чалавек; на Усебеларускі народны сход вылучыць кандыдатаў у дэлегаты колькасці 5 чалавек.